ЧАЧЭ́РСКІ ГІСТО́РЫКА-ЭТНАГРАФІ́ЧНЫ МУЗЕ́Й.
Засн. 1.7.1990 у г. Чачэрск. Больш за 16,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (2002). Сярод экспанатаў фрагменты касцей маманта, ляпныя гаршкі часоў неаліту, крамянёвыя прылады працы, жаночыя ўпрыгожанні, нацельны абразок 12 ст. з археал. помнікаў Бердыж, Нісімкавічы і Чачэрскага гарадзішча, матэрыялы пра Чачэрскі замак, рэв. падзеі 1905—07, дзейнасць падполля і партыз. рух на тэр. раёна ў Вял. Айч. вайну, землякоў Герояў Сав. Саюза М.С.Байкова, М.К.Круглікава, А.І. і П.І. Лізюковых, Ц.П.Новікава, удзельнікаў вайны ў Афганістане 1979—89. Экспануюцца прылады працы і прадметы побыту сялян 19 — пач. 20 ст., калекцыі нар. касцюмаў, ручнікоў, стараж. абразоў мясц. майстроў і іканапісцаў Г. і У. Гераковых.
А.Ю.Свежынцаў.
т. 17, с. 267
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)